Беларусь адпраўляе трактары ў Азербайджан самалётам


У Азербайджане расце попыт на беларускую тэхніку.

Сёлета Менскі трактарны завод паставіць у Азербайджан дадатковыя 460 адзінак тэхнікі, у тым ліку 60 баваўняных камбайнаў, паведаміў журналістам гендырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка.

Падпісанне новага кантракту адбылося ў пятніцу, падае БелТА.

«Быў падпісаны кантракт з Гянджынскім аўтамабільным заводам. Справа ў тым, што кантракт, які быў падпісаны на 2017-ы год, ужо выкананы. І нашыя партнёры спецыяльна прыляцелі ў Менск, каб падпісаць дадатковае пагадненне на 460 адзінак тэхнікі, у тым ліку на 60 баваўняных трактароў. Сёлета, выконваючы заказ фермераў з Азербайджана, мы дастаўлялі нашы баваўняныя трактары нават самалётам», – када Фёдар Дамаценка.

Дамаценка дадае, што 22 верасня МТЗ таксама падпісаў кантракт на пастаўку 2,5 тыс у Сібір.

У 2015-м МТЗ быў адным з найбольш стратных прадпрыемстваў краіны. Летась завод выйшаў з мінусу – ягоны чысты прыбытак за 2016-ы склаў Br 53 млн.

ДД

Стужка навінаў