КНДР назвала «сабачым брэхам» прамову Трампа на Генасамблеі ААН


Міністр замежных спраў КНДР Лі Ен Хо заявіў, што словы Дональда Трампа аб Паўночнай Карэі, сказаныя прэзідэнтам ЗША падчас ягонага першага выступу перад Генасамблеяй ААН, зʼяўляюцца «сабачым брэхам», перадае амерыканскі канал CNBC.

«Ён думае, што можа спалохаць нас гукам сабачага брэху, але гэта ўсё сабачыя мары», – заявіў Лі. Сабачымі марамі ў некаторых азіяцкіх краінах называюць штосьці абсурднае і нерэалістычнае, адзначае CNBC.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з прамовай на Генасамблеі ААН 19 верасня. Значная частка прамовы была прысвечана КНДР. Трамп, у прыватнасці, пагражаў знішчыць Паўночную Карэю ў выпадку, калі яна будзе прадстаўляць пагрозу для ЗША, а таксама называў Кім Чэ Ына «чалавекам-ракетай», які вядзе сваю краіну да гібелі.

КНДР у апошнія месяцы правяла выпрабаванні вадароднай бомбы і неаднаразова праводзіла запускі балістычных ракет. Таксама Пхеньян пагражаў нанесці ракетны ўдар па тэрыторыі побач з амерыканскім востравам Гуам для дэманстрацыі магчымасцяў сваіх ракет.

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў