Разбуральны землятрус у Мексіцы: больш 200 загінулых (ФОТА+ВІДЭА)


Стыхійнае бедства адбылося на поўдні краіны ў штаце Пуэбла ў 120 кіламетрах ад Мехіка.

Ахвярамі землятрусу магнітудай 7,1 сталі больш 200 чалавек і іх колькасць увесь час расце.

Кіраўнік агенцтва грамадзянскай абароны Мексікі Луіс Фэліпэ Пуэнтэ паведаміў у Twitter пра 216 загінулых.

Сурʼёзна пашкоджаныя будынкі, шмат якія з іх цалкам эвакуяваныя. Паводле ўладаў, каля 4 мільёнаў чалавек засталіся без электрычнасці.

Жыхароў заклікаюць не вяртацца ў будынкі, пакуль не будзе пацверджаная іх бяспека.

Землятрус адбыўся ў момант, калі выратавальныя службы Мехіка праводзілі вучэнні па барацьбе з наступствамі падобных катаклізмаў, у 32-ю гадавіну магутнага землятрусу, у выніку якога загінула каля 10 тысяч мексіканцаў.

Гэта другі па ліку землятрус у Мексіцы за апошнія дні. 8 верасня ахвярамі стыхійнага бедства сталі каля 100 чалавек, сотні атрымалі траўмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў