Лукашэнка дазволіў цырульнікам, дызайнерам, кухарам працаваць без рэгістрацыі ІП


Указ № 337 кіраўніка краіны павінен стымуляваць дзелавую актыўнасць беларусаў і ствараць «умовы для самазанятасці грамадзянаў».

Указ, тэкст якога з’явіўся на сайце кіраўніка Беларусі 19 верасня, пашырае спіс відаў дзейнасці, якія не будуць лічыцца прадпрымальніцтвам, але пры гэтым будуць патрабаваць аплаты адзінага падатку.

Згодна з указам, фізічная асоба (не тычацца замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Беларусі) не будзе лічыцца прадпрымальнікам, калі самастойна без прыцягнення па дамовах іншых асобаў:

  • прадае на рынках ці ў іншых усталяваных мясцовымі ўладамі месцах вырабленыя самастойна хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, кулінарную прадукцыю;
  • прадастаўляе фізасобам жылыя памяшканні, садовыя дамкі, лецішчы для кароткатэрміновага пражывання;
  • на замову іншых грамадзянаў, якія замаўляюць для некамерцыйных мэтаў:

– распрацоўвае дызайн інтэр’ераў, графічны дызайн, афармленне аўтаў, унутраных прастораў капітальных будынкаў і інш. месцаў, мадэлюе прадметы інтэр’еру, тэкстыльныя вырабы, адзенне і абутак

– рэмантуе гадзіннікі, абутак

– рэмантуе і аднаўляе хатнюю мэблі з матэрыялаў замоўцы, а таксама збірае мэблю

– настройвае музычныя інструменты

– сячэ дровы, пагружае і разгружае грузы

– вырабляе адзенне і абутак з матэрыялаў замоўцы

– выконвае тынкавыя, малярныя, шкляныя працы, працы па ўсталяванні пакрыццяў падлогі і абліцоўванні сценаў, абклейванні сценаў шпалерамі, мураванні (рамонце) печаў і камінаў

– аказвае паслугі па распрацоўцы вэб-сайтаў, усталяванні (наладзе) кампʼютараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленні кампʼютара пасля збою і г.д.

– цырульніцкія і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Сюжэт «Асабістага капіталу» пра пракат ровараў і гіраскутараў

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў