Курды хочуць правесці ў Іраку рэферэндум аб незалежнасці 25 верасня


Падчас галасавання аб правядзенні рэферэндуму рукі падняла большасць дэпутатаў.

Парламент аўтаномнага Курдыстана (правінцыя ў Іраку) ухваліў план правядзення рэферэндуму аб незалежнасці 25 верасня, ігнаруючы пазіцыю Іраку, Ірану, Турцыі і Злучаных Штатаў, якія заявілі, што галасаванне можа выклікаць хваляванні ў рэгіёне.

Reuters падае, што сесія Курдскага рэгіянальнага парламенту аднавілася ў пятніцу ў горадзе Арбіль на поўначы Іраку пасля двухгадовага перапынку.

Цэнтральны ўрад краіны выступае супраць утварэння новае дзяржавы.

Іран і Турцыя падтрымліваюць Багдад, бо асцерагаюцца, што яна падштурхне да сепаратызму курдскае насельніцтва ў іх саміх.

ДД

Стужка навінаў