Ураган Ірма пакідае пасля сябе вынішчаныя тэрыторыі ў Карыбскім моры


Дзве выспы ў Карыбскім моры засталіся без сувязі і электрычнасці. Тэрыторыі затопленыя, самыя моцныя будынкі не вытрымліваюць. Ураган рухаецца ў бок ЗША.

Як паведамляюць французскія медыі, ураган Ірма пакідае пасля сябе разбуральныя наступствы. Паўночныя Карыбскія выспы, што зʼяўляюцца французскімі заморскімі тэрыторыямі, засталіся без электрычнасці і сувязі сёння пасля абеду пасля таго, як папалі ў эпіцэнтр урагану.

Невядома пакуль, ці ёсць пацярпелыя сярод насельніцтва, ратавальнікі не могуць дабрацца да іх. Вецер і шторм працягваюцца. Паведамляецца, што на выспе Сент-Марцін не выстаялі нават будынкі, спецыяльна ўзмоцненыя на выпадак стыхійных бедстваў.

Выспа Сент-Марцін у Карыбскім моры.

Порт Сент-Марціна пасля ўрагану.

Вецер 250 км/г.

На выспе Сент-Марцін жыве прыкладна 40 тысячаў жыхароў. Сент-Бартэлемі – другая выспа, якая трапіла ў эпіцэнтр урагану Ірма, яе насельніцтва складае каля 10 тысячаў жыхароў.

Зараз ураган Ірма рухаецца ў бок Пуэрто-Рыко, Гаіці, Кубы, Дамініканскай Рэспублікі і ЗША. Ураган называюць беспрэцэдэнтым за ўсю гісторыю назіранняў у Атлантычным акіяне.

Па тэме:

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў