NASA паказала, як магутны цыклон «Ірма» выглядае з космасу


Цяпер стыхія ўзмацнілася да пятай – апошняй – катэгорыі небяспекі. Хуткасць ветру ўнутры ўрагану перавышае 295 кіламетраў у гадзіну.

У Флорыдзе абвесцілі надзвычайнае становішча. Губернатар штата Рык Скот у Twitter заклікаў жыхароў захоўваць пільнасць.

«У Фларыдзе мы заўсёды рыхтуемся да горшага, але спадзяемся на лепшае. Цяпер мы не можам дазволіць сабе быць непадрыхтаванымі», – напісаў палітык.

Акрамя Фларыды, надзвычайнае становішча абвесцілі ў Пуэрта-Рыка і на Віргінскіх астравах.

Ураган зарадзіўся ў цэнтральнай частцы Атлантыкі на захад ад Каба-Вэрдэ. Трапічны шторм цягам тыдня дасягне берагоў Ямайкі і Багамскіх выспаў.

Зусім нядаўна на ЗША абрынуўся іншы магутны ўраган «Гарві», ад якога пацярпелі Тэхас і Луізіяна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў