Акцыя пачнецца 8 верасня а 19:00 на Кастрычніцкай плошчы Менску.
«Мы нагадаем, які лёс чакае агрэсараў на нашай зямлі, успомнім пра беларускія традыцыі партызанскага супраціву», – напісана на старонцы БНК (Беларускі нацыянальны кангрэс).
Падчас акцыі супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017» плануецца прыняць рэзалюцыю.
Пасля мітынгу на Кастрычніцкай удзельнікі пройдуць да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца цырымонія ўскладання кветак.
Пасля калона пойдзе на месца прыняцця Прысягі Свабоды.
Арганізатары просяць прыходзіць з кветкамі і рэкамендуюць прыходзіць на акцыю з боку ГУМу.
ДР belsat.eu