Апошні дзень Vulica Brazil. Фотарэпартаж


Фестываль прайшоў у чацверты раз. Vulica Brazil  – «мяккая сіла», што карэнным чынам змяняе сталіцу.

Цягам гэтых чатырох гадоў Vulica Brazil эвалюцыянаваў ад кароткатэрміновае імпрэзы са стварэннем муралаў да буйнога мерапрыемства па змене гарадскога ландшафту.

Мастак працуе на вуліцы Кастрычніцкай у Менску падчас фестывалю Vulica Brasil-2017

Удзельнікамі фестывалю ў 2017-м сталі не толькі мастакі, але эколагі, роварныя энтузіясты, натуралісты і архітэктары.

У нас планы на пяцігодку, – кажа Міла Котка.

«Гэта не толькі муралы, гэта ўжо глабальнае мысленне, – заяўляла напярэдадні фестывалю ягоная аўтарка, куратарка і прадзюсарка Міла Котка. – У красавіку мы запрасілі бразільскага архітэктара Лаўрэнса Жыменэса. Цэлы тыдзень разам з архітэктарам Гошам Заборскім і ініцыятыўнай групай архітэктараў і ўрбаністаў яны прыдумлялі ідэі для вуліцы Кастрычніцкай».

Кастрычніцкая – традыцыйна цэнтр фестывальнага жыцця і галоўная пляцоўка ягоная завяршэння, якое расцягнулася на дваццаць чатыры гадзіны. Чатыры пары сутак – дзень, вечар, ноч, раніца – меліся стварыць чатыры розныя настроі фестывалю.

Настрой пары «дзень» – у нашым фотарэпартажы.

Стужка навінаў