Катастрафічная сітуацыя ў Тэхасе. Ахвярамі ўрагану «Гарві» ужо сталі 30 асобаў (ФОТА)


Ураган «Гарві» – найбуйнейшы за апошнія гады. Акрамя Тэхаса, Трамп абвясціў зонай бедства шэраг раёнаў суседняй Луізіяны. З-за моцнай паводкі пацярпелі тысячы людзей, 30 загінулі. 

Колькасць ахвяраў можа вырасці. Паводле Трампа, які ў аўторак наведаў зону бедства, ліквідацыя наступстваў урагану будзе «вельмі каштоўнай». Значная частка Г’юстана (4 горад у ЗША па памерах) затопленая. Амерыканскі лідар загадаў увесці там каменданцкую гадзіну.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў