Алексіевіч: Я мусіла крычаць «Жыве Беларусь!»?


Пісьменніца адрэагавала на крытыку яе нобэлеўскай лекцыі.

Выступ Святланы Алексіевіч выклікаў шмат крытыкі з боку беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту. Шмат каму не спадабалася, што пісьменніца прамаўляла на расейскай мове і не гаварыла пра актуальныя праблемы Беларусі.

«Патлумачце сваім «героям», што пісьменнік мае гаварыць на сваёй мове, а не рабіць мітынг з Нобэлеўскай лекцыі. Што я мусіла крычаць «Жыве Беларусь!»? Скакаць на кані? Я ўсё сказала, але як пісьменнік», – заявіла Святлана Алексіевіч.

І дадала, што ў банкетнай прамове закране і Беларусь. Гэта адбудзецца пасля цырымоніі ўзнагароджання нобэлеўскіх лаўрэатаў, якая адбудзецца вечарам 10 снежня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў