Лявон Вольскі выступіць у Менску з праграмай «Белая яблыня грому»


Музыка запрашае ўсіх на доўгачаканы канцэрт 21 верасня ў Менску.

Легальных канцэртаў у сталіцы Лявон Вольскі не даваў больш за два гады – музыка апошнім часам выступаў альбо на закрытых вечарынах, альбо на спантанных акцыях – варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе ці проста ў полі ў мікрараёне Сухарава, альбо за мяжою. Апошнія імпрэзы Лявона Вольскага ў Менску адбыліся 5 жніўня на піўным фэсце і ўзімку. Сольных выступаў у Менску ў Вольскага не было з 2010 года.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў