«Я патрапіў у краму з абуткам». Як Барсэлона хавалася ад тэрарыста – вачыма беларуса


Павел Мурашка гэтымі днямі адпачывае ў Барсэлоне з сябрамі. Ён выйшаў у краму па ежу – і апынуўся ў некалькіх метрах ад месца тэракту. «Кроў б пабачыў, калі б выйшаў крыху раней», – кажа хлопец.

«Самога моманту здарэння я не бачыў, – распавядае Павел. – Калі б выйшаў на хвіліну або дзве раней, то мог б стаць відавочцам».

«Уразіла тое, што людзі непадрыхтаваныя да гэткіх сітуацыяў – гэта было бачна», – кажа Павел.

«Усе беглі па вуліцы і хаваліся ў крамах – харчовых або адзення. Я патрапіў у краму з абуткам. Людзі апусцілі ралеты і сядзелі зачыненыя 20–30 хвілінаў. Калі, падаваліся, усё сціхала, нехта адкрываў ралеты, каб выйсці. Але па вуліцы зноўку нехта прабягаў – і ралеты апускаліся зноўку».

Паводле хлопца, людзі актыўна перагаворваліся ў закрытым памяшканні. Звычайна эмацыйныя іспанцы ў небяспечнай сітуацыі станавіліся яшчэ больш гаваркімі.

Паліцыя і «хуткія» прыехалі цягам двух хвілінаў, дадае Павел.

«Падазраваны збег – цяпер яго шукаюць. Таму вуліца перакрытыя, і паліцыянты не хочуць нікога туда прапускаць», – кажа Павел.

Павел кажа, што ён і ягоныя сябры не збіраюцца завяршаць канікулы, і застаюцца ў Барсэлоне.

Запісаў Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў