Дзень дэсантніка. БТР у цэнтры Менску


У суботу на Нямізе дэсантнікі будуць скакаць на парашутах, а менчукі – збіраць аўтаматы Калашнікава.

У другой палове дня на пляцоўцы будзе кульмінацыя свята – дэманстрацыя штурму будынку, бою на вадзе і страляніна халастымі патронамі, а таксама дэсантнікі будуць разбіваць галавой прадметы.  

10:50 На канцэртнай пляцоўцы распачаліся выступы музыкаў, конкурсы з прызамі, палявая кухня. Людзей на свяце становіцца больш.

«Мы прыйшлі з сябрамі паглядзець, як працуюць сапраўдныя дэсантнікі», – кажа малады хлопец.

«Прыйшоў узгадаць юнацтва, паглядзець, што цяпер адбываецца ў ВПВ. Тое, што тут паказваюць – гэта паказальнае выступленне. На вучэннях адбываецца зусім іншае», – кажа наведвальнік свята, былы дэсантнік.

10:20 За здымачнай групай «Белсату» ходзіць міліцыянт у цывільным с відэакамерай і здымае рэпартаж пра наш стрым.

10:00 Баявыя машыны на пляцоўцы каля палацу спорту рухаюцца пад музыку. Палявая кухня таксама на месцы. Але людзей пакуль няшмат.

У праграме святкаванняў – спартовыя спаборніцтвы, конкурс на збіранне і разбіранне аўтамата, дэманстрацыя бою і страляніны, а таксама конкурс «Місс Дэсантура-2017».

Выстава камуфляжаў каля палацу спорту. Спецназаўцы распавядаюць, як і ў якіх умовах выкарыстоўваецца той ці іншы від камуфляжу. На выставе таксама ёсць зброя, якую людзі могуць патрымаць у руках.

А 10:00 на нашай старонцы ў «Фэйсбуку» распачалася наўпроставая трансляцыя з-пад менскага Палацу спорту, дзе адбываецца імпрэза «Рыцары неба». Мерапрыемства прысвечанае святкаванню Дня дэсантніка (якое афіцыйна прыпадае на 2 жніўня, наступную сераду).

Рэпетыцыю свята беларускія дэсантнікі правялі на Нямізе ў чацвер пры выключаных ліхтарах.

ВЧ, ДД, belsat.eu

Стужка навінаў