Беларускія добраахвотнікі просяць украінскі ўрад паразмаўляць з Лукашэнкам


ТГ «Беларусь» звяртаецца да ўраду і грамадскасці Украіны.

20–21 ліпеня Аляксандра Лукашэнка наведае Кіеў. Дэлегацыю, што сустрэнецца з кіраўніком Беларусі, беларусы з АТО просяць падняць у перамовах з ім пяць пытанняў.

  1. Спынiць крымiнальны пераслед беларускiх дабраахвотнiкаў, якiя змагаюцца на баку Украiны;
  2. Даць прававую ацэнку наймiтам-грамадзянам Беларусі, якiя у шэрагах злачынных груповак ЛНР і ДНР ваююць на тэрыторыi Украiны, i спынiць дзейнасць у Беларусi арганiзацыяў, якiя займаюцца вярбоўкай i падрыхтоўкай наймiтаў;
  3. Скасаваць «чорныя спiсы» на мяжы, з-за якiх народныя дэпутаты, грамадскiя дзеячы, журналiсты, прадстаўнiкi творчых элiтаў Украiны не могуць наведаць Беларусь;
  4. Даць дазвол на трасляцыю ў тэлевiзiйных сетках Беларусi ўкраiнскiх тэлеканалаў i трансляцыю ўкраiнскiх фiльмаў пра Рэвалюцыю Годнасьцi i расейска-украiнскую вайну па беларускіх каналах;
  5. Спынiць правакацыi, цicк i пераслед родных беларусаў, якiя аддалi сваё жыцьцё за Незалежнасьць Украiны: Героя Украiны Мiхася Жызнеўскага i байца Тактычнай групы «Беларусь» Алеся Чаркашына.

Байцы перакананыя, што рэалiзацыя гэтых 5 пунктаў «узмацнiць Украiну i прывядзе да паляпшэння беларуска-украiнскiх стасункаў».

Зварот тактычнае групы апублікаваны на яе старонцы ў «Фэйсбуку».

ДД

Стужка навінаў