Лукашэнка: сітуацыя ў свеце трывожная


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёння назіраецца пашырэнне геаграфіі і сфер сутыкненняў інтарэсаў як асобных краін, так і цэлых кааліцый, што нясе пагрозу міру і бяспецы.

«Як следства – множацца спробы парушэння балансу сіл», – заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў – членаў АДКБ.

Ва ўмова сучаснага крызісу міжнародных адносін істотна павышаецца роля дыпламатыі.

«Менавіта дыпламаты павінны прадэманстраваць свае ўменні, каб, вобразна кажучы, не даць ні найменшай магчымасці звяртацца да сілавога вырашэння спрэчных пытанняў», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што за час існавання АДКБ створана шматфункцыянальная структура, якая мае дзейсны інструментар эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам.

«Аднак спыняцца на дасягнутым нельга. Сітуацыя ў свеце трывожная, таму неабходна надаваць самую пільную ўвагу пытанням бяспекі нашых дзяржаў. Пры гэтым не толькі з ваеннага пункту гледжання, але і з палітычнага», – сказаў ён.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў