Макей: Мы павінны актывізаваць працэс уступлення Беларусі ў WTO


Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей лічыць, што Беларусі неабходна актывізаваць працэс уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (WTO).

«Трэба пастарацца зняць па максімуму барʼеры і перашкоды для прасоўвання нашых тавараў на ўсе рынкі. Мы павінны актывізаваць (і мы вельмі актыўна працуем над гэтым) працэс уступлення нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Гэта важна і для эканамічнага іміджу нашай дзяржавы, і для таго, каб мы маглі дзейнічаць па тых уніфікаваным правілах, якія існуюць у рамках СГА, у якую ўваходзяць большасць краінаў свету», – сказаў ён у інтэрвʼю тэлеканалу« Беларусь 1», піша БелТА.

Макей таксама адзначыў важнасць выкарыстаць спрыяльную сітуацыю на знешніх рынках. Ужо ў бягучым годзе Беларусь нарасціла экспарт амаль на $ 2 млрд або на 23%.

«Але гэта не значыць, што на гэтым трэба супакоіцца. Гэта адбываецца збольшага таму, што ў свеце адбываецца рост коштаў на тую ці іншую прадукцыю. Задача цяпер складаецца ў тым, каб нарасціць фізічныя абʼёмы экспарту», – заявіў ён.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў