Інфляцыя ў Беларусі. МВФ не падзяляе аптымізму айчынных чыноўнікаў


Інфляцыю можна знізіць да 5 %, верыць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, калі прадпрыемствы не павялічаць цану на прадукцыю. Эксперты Міжнароднага валютнага фонду прагназуюць рост коштаў на 9 %.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, інфляцыя за першыя паўгода склада амаль 3,5 %. Зіноўскі таксама згодны з прагнозамі ўладаў адносна росту ВУП на два адсоткі па выніках году.

Пакуль што за першыя пяць месяцаў 2017-га ВУП вырас толькі на 1 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ўвогуле мяркуе, што ВУП Беларусі сёлета не падвысіцца, а ўпадзе на 0,5 %, а Сусветны банк меў яшчэ больш змрочныя прагнозы – падзенне на 1 %.

ДД

Стужка навінаў