Сёння, 22 чэрвеня, на Кастрычніцкай плошчы Менску пройдзе пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Пачатак – а 18 гадзіне.
Першапачаткова з ініцыятывай правесці пікет на Кастрычніцкай выступіў паплечнік Мікалая Статкевіча, былы вязень «амерыканкі» Сяргей Кунцевіч. Ідэю падтрымалі іншыя апазіцыйныя актывісты.
«Пікет салідарнасці з палітвязнямі пройдзе сёння, 22 чэрвеня а 18:00 на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яго галоўнае патрабаванне – неадкладнае вызваленне палітвязняў паводле «справы патрыётаў», а таксама Змітра Паліенкі і Міхаіла Жамчужнага», – напісаў у сваім Фэйсбуку актывіст Максім Вінярскі.
Заклікі выходзіць на Кастрычніцкую плошчу 22 чэрвеня распаўсюджваюць таксама інтэрнэт-старонкі Беларускага нацыянальнага кангрэсу, лідарам якога зʼяўляецца Мікалай Статкевіч.
#ПатрыётНеЗлачынца
Opublikowany przez Беларускі нацыянальны кангрэс Wtorek, 20 czerwca 2017
ІІ, belsat.eu