Кіраўніцтва «Дзелавога Пецярбургу» звольніла аўтара інтэрвʼю са Святланай Алексіевіч за парушэнне журналісцкай этыкі


Пра гэта заявіў галоўны рэдактар ​​«ДП» Максім Васюкоў.

«Гісторыя вельмі простая. Ні ў аднаго штатнага супрацоўніка «Дзелавога Пецярбурга» няма права атрымліваць заробак у нас і працаваць на іншыя СМІ», – сказаў Васюкоў у каментары The Insider.

«Дзелавы Пецярбург» было асноўным месцам працы Сяргея Гуркіна. Выданне адмовілася публікаваць інтэрвʼю са Святланай Алексіевіч, бо хацела атрымаць  ад яе згоду. Таму Гуркін апублікаваў гутарку на сайце Regnum, з якім некалькі гадоў супрацоўнічаў у вольны час.

Кіраўніцтва «ДП» запатрабавала ад Гуркіна выдаліць тэкст, аднак той адмовіўся.

«Кіраўнікі выдання выступілі з ініцыятывай аб звальненні па дамове бакоў. Я пагадзіўся», – напісаў Сяргей Гуркін у Facebook.

Гуркіна звольнілі без кампенсацыі.

Таксама ён напісаў, што пісьменніца «распаўсюджвае загадзя ілжывую інфармацыю».

«У нашай размове пытанне аб месцы публікацыі не абмяркоўвалася».

Інтэрв’ю з загалоўкам «Вы проста набор прапаганды» выйшла 19 чэрвеня. Падчас яго Святлана Алексіевіч сказала, што забараняе публікаваць размову. Журналіст спрабаваў правакаваць пісьменніцу сваймі пытаннямі, на што Святлана Алексіевіч кожны раз рэзка, але разам з тым адэкватна адказвала.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў