«БелГазету» рэабілітавалі: Рэспубліканская камісія не знайшла крамолы ў фота з быком


Пра гэта ў сваім Facebook’у напісаў аўтар выдання Дзмітрый Растаеў.

«Дарэмна «Белсаюздрук» здымаў з продажу нумар з быком на вокладцы: вывучыўшы ілюстрацыю, камісія прыйшла да высновы, што тая «не ўтрымлівае элементаў эротыкі, парнаграфіі, заафіліі, гвалту і жорсткасці. Паводле жанру гэта інфармацыйны фотаздымак, на якім зафіксавана праца спецыяліста па ветэрынарыі і заатэхнік».

Як адзначае журналіст, гэты здымак «БелГазета» запазычыла ў агенцтва Reuters.

«Да таго ён быў размешчаны ў многіх заходніх выданнях – як друкаваных, так і сеткавых – прычым без усялякай рэтушы «спрэчных месцаў». Зашуганыя землякі, якія паспяшаліся замазаць «кабы чаго ні выйшла», могуць спакойна размазаць ўсё назад».

Нумар «БелГазеты» знялі з продажу ў Менску 30 траўня. На вокладцы выдання быў фотаздымак быка, палавы орган якога, трымае ў руках, імаверна, заатэхнік. Фота ілюстравала артыкул, прысвечаны апошнім заявам кіраўніка Рассельгаснагляду аб наяўнасці антыбіётыкаў для лячэння венерычных захворванняў у беларускім малацэ.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў