Выйшаў на свабоду сын Муамара Кадафі, якога асудзілі да смяротнага пакарання


У Лівіі ў горадзе Зінтан вызвалены з турмы малодшы сын былога лівійскага дыктатара Муамара Кадафі – Сейф аль-Іслам.

Пра гэта заявіла лівійская групоўка «Абу Бакр ас-Сідзік», паведамляе Бі-бі-сі.

У заяве «Абу Бакр ас-Сідзік» гаворыцца, што Сейфа аль-Іслама вызвалілі ў сувязі з амністыяй, абвешчанай парламентам Лівіі.

У ліпені 2015 года Сейфа аль-Іслама прысудзілі да смяротнага пакарання. Яго прызналі вінаватым у ваенных злачынствах падчас рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе, у выніку якой быў зрынуты і забіты ягоны бацька. Але ўзброеная групоўка, якая ўтрымлівала Сейф аль-Іслама ў турме Зінтана з 2011 году, адмовілася падпарадкавацца рашэнню суду ў Трыпалі.

Сын Кадафі ўдзельнічаў у падаўленні пратэстаў разам з іншымі набліжанымі свайго бацькі. Усяго па гэтай справе праходзілі каля 30 чалавек.

Дзе цяпер знаходзіцца сын Кадафі, невядома.

 

ІІ, belsat.eu; фота – REUTERS

Стужка навінаў