У Добрушы затрымалі чачэнскага спартоўца, які распавёў пра катаванні ў МУС Чачэніі


Грамадзяніна Расеі баец ММА (баёў без правіл) Мурада Амрыева затрымалі беларускія памежнікі. Сёння яго перавязуць у Гомель.

4 чэрвеня Амрыева затрымалі ў Бранску па падазрэнню ў выкарыстанні падробленых дакументаў. Яго пратрымалі двое содняў у паліцыі, пасля чаго адвезлі ў Следчы камітэт. 6 чэрвеня ён выскачыў праз вакно і збег з будынку транспартнай пракуратуры, дзе яго спрабавалі затрымаць чачэнскія сілавікі, каб адвезці на радзіму.

Уцёкі тлумачацца вымушанай мерай. У 2013 годзе Амрыеў паведамляў праваабаронцам, што яго скралі і катавалі мясцовыя сілавікі. Паводле спартоўца, адзін з іх – высокапастаўлены супрацоўнік сілавых структур рэспублікі. «Мемарыял» паведамляў, што Амрыева выкралі, каб прымусіць ягонага старэйшага брата вярнуцца ў Чачэнію з Нямеччыны. Праваахоўнікі тады заявілі, што высокапастаўлены супрацоўнік сілавых структур абʼявіў яму «кроўную помсту».

ДР belsat.eu паводле meduza.io, tvrain.ru

Стужка навінаў