Праваабаронцы патрабуюць вызваліць фігурантаў «справы патрыётаў» – магчыма, іх катуюць у СІЗА


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкі камітэт, Цэнтр прававой трансфармацыі ды інш) апублікавалі сумесную заяву з заклікам змяніць меру стрымання да ўсіх 14-ці фігурантаў справы «Белага легіёну», якія цяпер застаюцца ў за кратамі.

Праваабаронцы адзначаюць, што адзін з фігурантаў справы Сяргей Кунцевіч Кунцевіч заявіў, у прыватнасці, што ў ходзе допыту ў будынку КДБ Беларусі, які адбываўся ў адсутнасць адваката, асобы ў чорнай уніформе і масках, калі пакой для допыту пакінулі следчыя, нанеслі яму некалькі ўдараў па целе, пасля гэтага адзін з іх 3 – 4 разы выкарыстаў у дачыненні да яго электрашокер – уздзейнічаў на ​​левую нагу на працягу 30 – 40 секунд. Гэта прыносіла моцныя фізічныя пакуты. С. Кунцэвіч у перыяд знаходжання ў СІЗА КДБ утрымліваўся ў прыніжаючых, бесчалавечных умовах: 14 дзён спаў на падлозе, на працягу дня сядзеў на вузкай дошцы, не атрымліваў медыцынскай дапамогі. Пасля пераводу ў СІЗА №1 ён быў падвергнуты збіццю супрацоўнікамі ізалятара.

«Інфармацыя пра ўжыванне катаванняў службовымі асобамі выклікае занепакоенасць становішчам усіх 14-ці фігурантаў дадзенай крымінальнай справы, якія працяглы тэрмін утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА МУС Рэспублікі Беларусь», – кажуць праваабаронцы.

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць правесці праверку звестак пра катаванні ў СІЗА, а таксама вызваліць іх з-пад варты ўсіх фігурантаў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання з мэтай перадухілення ўжывання да іх катаванняў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў