Яшчэ аднаго фігуранта справы патрыётаў адпусцілі на волю


Андрэй Бяляўскі

У той жа дзень, калі і сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргея Кунцэвіча, на волю выпусцілі яшчэ аднаго фігуранта «справы патрыётаў» – мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага.

Яго, як і Кунцэвіча ў пятніцу 2 чэрвеня вызвалілі са следчага ізалятару пад падпіску аб нявыездзе.

Да 2 чэрвеня Андрэй Бяляўскі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, у той час як Сяргей Кунцэвіч – у СІЗА-1.

Такім чынам пад вартай застаюцца 14 асобаў, якія праходзяць па «справе патрыётаў» – крымінальных справах, звязаных, меркавана, у колішнім «Белым легіёнам» і спартовым клубам «Патрыёт» з Бабруйску.

Кунцэвіч распавёў пра 80 дзён у СІЗА

Некалькі дзён таму Сяргей Кунцэвіч распавёў пра здзекі, з якімі сутыкнуўся ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менску.

«Зайшлі два чалавекі ў масках, падобныя на тых, што прымалі мяне ў гаражы, і пачалі цягаць мяне за валасы. І доўгім працяглым токам мяне катавалі ды сказалі, каб я распавёў, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Я не сказаў, дзе ён знаходзіцца», – кажа Кунцэвіч.

Фігуранта «справы патрыётаў» білі аднога ўчатырох

Нязломнасць Сяргея Кунцэвіча і сталася галоўнаю прычынай яго вызвалення, перакананы ягоны паплечнік з Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч. А таксама тое, што Кунцэвіч здолеў перадаць з СІЗА інфармацыю пра свае катаванні: улады спалохаліся галоснасці, мяркуе экс-кандыдат на прэзідэнта.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў