Скаргу на сталічны фастфуд-рэстаран падаў жыхар Менску Анатоль Новікаў.
«Аднойчы ў беларускам «Burger King» мяне не зразумела касірша, а мэнэджэрка адстойвала кропку гледжання «мы не обязаны знать белорусский язык», напісаў у афіцыйнай кнізе «Скаргаў і падзякаў» сваё меркаванне і парады», – напісаў Новікаў (тэкст у арыгінале) у сваім «Facebookʼу».
Абураны кліент напісаў скаргу ў Мінюст ды Менгарвыканкам.
Зварот Новікава разглядзелі ў Цэнтральным раёне сталіцы і ў выніку на кіраўніка рэстарану Бойка Г. В. быў складзены адміністратыўны пратакол.
За перашкоды ў карыстанні дзяржаўнаю моваю яму пагражае штраф у памеры ад Br 92 да Br 230.
ЮВ, belsat.eu