Начальнік Веткаўскага РАУС звольнены праз тое, што ўдарыў падлетка


Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, у непрацоўны час у міліцэйскага начальніка паўстаў канфлікт з непаўналетнім жыхаром Веткі. Падлетак на заўвагу міліцыянта адказаў грубасцю, і той ударыў яго.

«Начальнік Веткаўскага РАУС звольнены», – пацвердзілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкаму, але не сталі каментаваць прычыны скасавання кантракту.

«Следчыя УСК па Гомельскай вобласці разбіраюцца ў абставінах канфлікту, які адбыўся ў горадзе Ветка паміж непрацуючым мясцовым жыхарам 1979 года нараджэння і непаўналетнім 2001 года нараджэння. У цяперашні час праводзіцца комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне абʼектыўнай карціны таго, што адбылося», – паведамілі ў Следчым камітэце.

 

ІІ, паводле БелаПАН, belsat.eu

 

Стужка навінаў