Трэцяя авіяносная група ЗША накіроўваецца да карэйскага паўвострава


ЗША накіроўваюць трэцюю па ліку ўдарную групу на чале з авіяносцам «Німіц» у заходнюю частку Ціхага акіяну з мэтай стрымлівання ракетнай і ядзернай праграм Паўночнай Карэі.

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

Авіяносец «Німіц» зʼяўляецца адным з самых буйных у свеце баявых караблёў. «Німіц» далучыцца да ўжо дыслакаваных у заходняй частцы Ціхага акіяна ўдарным авіяносца «Карл Вінсан» і «Рональд Рэйган» – гэта рэдкі выпадак, калі Пентагон адначасова накіроўвае тры авіяносца ў адзін рэгіён.

Раней прэзідэнт ЗША паабяцаў не дапусціць, каб КНДР прасунулася ў распрацоўцы ядзернай і ракетнай праграм да ўзроўню, які дазволіць ёй нанесці ўдар па тэрыторыі Злучаных Штатаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў