Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці ў новым дакладзе выказвае шкадаванне ў сувязі з «хуткім і рэзкім пагаршэннем агульнай сітуацыі з правамі чалавека» у Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2016 га па 31 сакавіка 2017 года.
Тэкст дакладу апублікаваны на сайце вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, піша БелаПАН.
Харасці адзначае «вяртанне ўрада Беларусі да палітыкі шырокамаштабных рэпрэсіяў у дачыненні да грамадзянаў, якія ажыццяўляюць свае правы або адстойваюць іх».
«На працягу сакавіка 2017 года па ўсёй краіне ўрад ажыццяўляла цэнтралізаваныя рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў, палітычных апанентаў і журналістаў, а таксама замежных назіральнікаў, – гаворыцца ў дакладзе. – Рэпрэсіі дасягнулі сваёй кульмінацыі 25 сакавіка (Дзень Волі), дня народнага, але не прызнанага афіцыйна, святкавання нацыянальнай незалежнасці».
У дакладзе адзначаецца, што падчас сакавіцкіх пратэстаў былі затрыманыя больш за 900 чалавек, што стала самай суровай хваляй затрыманняў з часоў рэпрэсіяў пасля выбараў 2010 года.
Харасці таксама падкрэслівае, што ў сакавіку 2017 года беларускія СМІ сутыкнуліся з «надзвычайных ціскам з боку ўладаў» – было зафіксавана 123 выпадкі парушэння правоў журналістаў.
«У найбольшай ступені пераследам, затрыманнямі і збіццём з боку міліцыі падвяргаліся журналісты «Белсат TV», – адзначаецца ў дакладзе.
ІІ, belsat.eu