У цэнтры Менску анархісты паставілі тантамарэску з амапаўцам і белым аркушам


Стэнд «Міліцыя для народа» з’явіўся на вуліцы Зыбіцкай.

Тантамарэску (стэнд з выразам для твару) паставілі мастакі-анархісты, каб прадэманстраваць сутнасць праваахоўных органаў у Беларусі.

На стэндзе можна пабачыць амапаўца з дубінкай, які забірае ў пратэстоўца чысты аркуш.

У сацсетках анархісты  з арганізацыі «Прамень» апублікавалі заяву аўтараў акцыі, якуая прыйшла ім на e-mail. Мастакі адзначылі, што сэнс акцыі празрысты: «ахвярай карных службаў у Беларусі можа стаць кожны».

Сёлета падчас акцыі 1 траўня ў Баранавічах і Берасці міліцыянеры затрымалі людзей, якія выйшлі на вуліцу з белымі аркушамі паперы. Актывістаў прысудзілі да арыштаў і штрафаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў