Случак спрабаваў пакараць падлетка, які назваў беларускую мову «мёртваю»


Ігар Случак.
Фота: facebook.com/ihar.sluchak

Гомельскі актывіст вырашыў прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці 16-цігадовага хлопца, які пакінуў каментар пад відэаролікам у пабліку «Мая краіна Беларусь».

Відэа з загалоўкам «Чалавек ня ведае беларускую мову, бо вучыў яе ў вясковай школе» падлетак пракаментаваў так:

«Мой сын (Ілля Клішэвіч) цалкам усвядоміў зробленае і просіць у Вас і Вашых прыхільнікаў прабачэння за недарэчнае цытаванне выказванняў, якія былі апублікаваныя ў медыях (гаворка ідзе пра скандал з удзелам велагоншчыка Васіля Кірыенкі, які назваў беларускую мову «мёртваю» – Заўв. Belsat.eu). Пры неабходнасці ён гатовы прынесці публічныя прабачэнні на вэб-рэсурсе «Мая краіна Беларусь», – піша ў лісце да Случака маці падлетка.

Ілля Клішэвіч
Фота: vk.com

«Цікавы ліст атрымаў. Як вы ставіцеся да аргументаў у ім выкладзеных?», – запытаўся Ігар Случак у сваім «Facebookʼу».

Пад допісам Ігар Случак змясціў гэштэгі: #моўнаяінспекцыя і #яжемать.

«Я не думала, што карысная справа, якую робіць Ігар Случак, прыме такія вычварэнскія і нечалавечныя формы. Раней мы трохі сумняваліся: а ці варта караць людзей за знявагу мовы ў сеціве, кіроўцу тралейбуса за расейскі сцяжок і г.д. – бо яно-та справядліва, але якія вынікі дасць? Сумняваліся, але ў цэлым такую актыўнасць ухвалялі. І вось да чаго дайшло. Случак на ўвесь фэйсбук абмяркоўвае і гатовы асудзіць хворага на рак падлетка за тое, што той назваў беларускую мову мёртвай», – адрэагавала на допіс Случака Facebook-карыстальніца Iryna Kuptsevich.

«Прымаючы рашэнне, прашу ўлічыць і той факт, што я, як маці, хачу мірна ўрэгуляваць канфлікт, бо маё дзіцё праходзіла курс хіміятэрапіі і лечыцца ад злаякаснага анкалагічнага захворвання. Усе адміністратыўныя працэсы будуць стрэсавым фактарам, што можа выклікаць новы віток абвастрэння хваробы», – піша маці ў лісце, які апублікаваў гомельскі актывіст.

Каментары пад допісам Iryna Kuptsevich.

Каментары пад допісам Ігара Случака.

«Беларуская мова – гэта жывая мова, сродак камунікацыі, праз які выражаюцца не толькі мілыя гісторыі пра горватаву казу, але і штодзённыя сучасныя рэчы, якія, магчыма, некім могуць успрымацца не зусім пазітыўна. Тым не менш, нельга скотвацца да псеўдамаралізму там, дзе для яго няма месца. Паважлівае стаўленне павінна быць як да беларускай, так і для рускай, а таксама да ўсіх іншых нацыянальных моў народаў Беларусі. Толькі так мы забяспечым незалежнасць Беларусі і будучыню беларускага народа і беларускай культуры», – пракаментаваў Belsat.eu бурлівую дыскусію ў «Facebookʼу» Ігар Случак.

Юрыст і папулярызатар беларускае мовы Ігар Случак таксама паведаміў, што Салігорскі райвыканкам «закрыў справу» яшчэ 4 траўня, бо не было «падставаў» да прыцягнення да адказнасці.

А што пра гэтую гісторыю думаеце вы? Пакідайце свае меркаванні ў каментарах.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў