Някляеў: Цягаюся па турмах і аддаю апошнія гады жыцця, каб не стала гэтага рэжыму


Паэт і палітык Уладзімір Някляеў выйшаў з Акрэсціна пасля адбыцця 5 содняў арышту.

Вось што ён распавёў у каментары «Белсату» пасля выхаду з ізалятару:

«Сітуацыя ў турме дакладна экстрапалюецца на сітуацыю ў краіне. Ёсць нейкія дзяжурныя, а там нейкія міністры, а вырашае ўсё адзін чалавек – начальнік турмы. Як ён прыдумае, так і будзе! Дык вось нават такія простыя рэчы, як даць асадку затрыманаму ці не даць, альбо лекі, вырашаюцца не тут, у ізалятары. Я сказаў: «Слухайце, бачачы, у якім стане вы знаходзіцеся, што робіцца тут у вас ды ў краіне, я яшчэ раз пераконваюся, што не дарма аддаю апошнія гады жыцця і цягаюся па турмах, каб гэтага рэжыму ў нас не стала».

Больш пра адміністрацыйны арышт і думкі з гэтай нагоды Уладзіміра Някляева – у нашым вечаровым эфіры.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў