У Расеі блогеру далі 3 гады ўмоўна за тое, што гуляў у Pokemon Go у храме


Блогера Руслана Сакалоўскага прызналі вінаватым у абразе пачуццяў вернікаў за запіс відэароліку з лоўляй пакемонаў у храме. Яго прысудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Такое рашэнне прыняў суд у Екацярынбурзе, паведамляе радыё «Свобода». Абвінавачанне папрасіла прысудзіць блогера да трох з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Сакалоўскі быў затрыманы ў верасні 2016 года. За тое, што хлопец гуляў у Pokemon Go у праваслаўным храме, яму былі прадʼяўленыя абвінавачванні ў абразе пачуццяў вернікаў. Акрамя гэтага яго абвінавацілі ў«узбуджэнні нянавісці да духавенства» за выказванні пра тое, што заявы патрыярха Кірыла не адпавядаюць яго ўласнаму ладу жыцця.

Стужка навінаў