У топ-10 самых пунктуальных аэрапортаў свету ўвайшоў менскі


«Белавія» і нацыянальны аэрапорт Менск – на 8 месцы ў рэйтынгу, які склала брытанская даследчая кампанія OAG (Official Airline Guide).

Паводле даследавання, нацыянальны аэрапорт Менск выканаў у тэрмін 90,6% рэйсаў, а «Белавія» – 88,8%. Даследнікі вывучалі перыяд з кастрычніка 2016-га па сакавік 2017 года.

Рэйтынг OAG складаюць два разы на год. Каб патрапіць у яго, авіякампанія павінна выканаць ад 600 пералётаў у месяц. Выкананнем палёту ў тэрмін лічыцца вылет або прылёт са спазненнем не больш чым на 15 хвілін.

Аэрапорт з мінімальнай колькасцю затрыманых рэйсаў – французскі аэрапорт Бавэ. У 2016 годзе там прынялі і адправілі без затрымак каля 96% рэйсаў.

На другім месцы – аэрапорт Такусіма ў Японіі (91,6%), на трэцім – японскі Коці (91,5%).

Менскі аэрапорт не першы раз лідаруе ў падобных рэйтынгах. У 2015 ён увайшоў у 20-ку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы (паводле даследавання амерыканскай кампаніі Flightstats).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў