Жыхары Стамбула і Анкары пратэставалі з пустымі рондалямі


Грамадзяне Турцыі выступілі супраць вынікаў рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў Эрдагана.

Людзі выйшлі на вуліцы на шматтысячныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў падчас падліку галасоў на рэферэндуме аб пашырэнні паўнамоцтваў Эрдагана. Пратэстоўцы патрабуюць адмяніць вынікі.

Цэнтрвыбаркам Турцыі абвясціў пра перамогу прыхільнікаў унясення паправак у канстытуцыю і пераходу да прэзідэнцкай формы кіравання. Перавага склала больш за 1 мільён галасоў.

Тры найбуйнейшых гарады Турцыі, у тым Стамбул, прагаласавалі супраць зменаў.

Паводле задумы Эрдагана, Турцыя ператворыцца з парламенцкай у прэзідэнцкую рэспубліку.

Прыхільнікі кіруючага прэзідэнта кажуць, што гэта дапаможа мадэрнізаваць краіну, аднак яго апаненты асцерагаюцца росту аўтарытарызму. Паводле незалежных аналітыкаў, вынікі рэферэндуму могуць прывесці да канфрантацыі ў грамадстве, і ўлада Эрдагана ды кіруючай партыі наадварот можа аслабнуць.

Стужка навінаў