Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – рок-гурт «Naka» на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай.
У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе больш не зʼяўляецца крыніцай натхнення. У праграме прагучаць песні «Naka» са скрайняга альбому «Мая малітва», а таксама ранейшыя гіты.
«Пагоня» 3,37
«Бяжы» 3,24
«Пра любоў» 3,45
«Трывай» 3,38
(музыка і словы Насты Шпакоўскай)