Актывіста Моладзі БНФ прымушаюць плаціць унёскі ў БРСМ, спрабуюць ціснуць праз аднагрупнікаў


Ад кіраўніка абласной арганізацыі Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка, які вучыцца на 1-м курсе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэту, патрабуюць заплаціць унёскі ў БРСМ – кажуць, што інакш усёй групе не дазволяць засяліцца ў інтэрнат.

Як распавёў Дзяніс Мандзік Белсату, у БРСМ яго аўтаматычна залічылі яшчэ ў 8-м класе школы, прычым ён нават ня ведаў гэтага. Калі актывіст паступіў у ВНУ, то ён адмовіўся плаціць унёскі і праз гэта на яго пачалі ціснуць.

«Сакратар БРСМ у ВНУ цяпер кажа, што, калі я ня здам унёскі, нікому з нашай групы не дадуць інтэрнат (а да 21 красавіка ў нас як раз ідзе падача дакументаў на інтэрнат). Я ня ведаю, ці могуць яны так зрабіць, але яны хочуць, каб мае аднагрупнікі паўплывалі на мяне. Аднагрупнікі цяпер кажуць мне, каб я зрабіў усё, каб ім далі інтэрнат», – кажа Дзяніс.

Плаціць унёскі актывіст не жадае. Выйсці з БРСМ Дзянісу таксама не даюць:

«Мне тлумачаць, што нібыта да 33 год выйсці з БРСМ немагчыма».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў