Выбух перад матчам ФК «Borussia» у Дортмундзе. Паранены футбаліст


Марк Бартру ў шпіталі. Матч перанеслі на заўтра.

У Дортмундзе адбыўся выбух каля аўтобуса футбольнага клубу «Borussia», які ўвечары павінен быў згуляць у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў з «Манака».

Медыі паведамляюць пра аднаго пацярпелага – іспанскага футбаліста Марка Бартру. Наколькі моцна ён пацярпеў – пакуль невядома. Цяпер ён знаходзіцца ў лякарні.

Выбух адбыўся каля гатэля, калі футбалісты заходзілі ў аўтобус. У паліцыі заявілі, што пакуль не ведаюць, што стала прычынай выбуху.

Матч перанеслі на заўтра.

ДД

Стужка навінаў