Затрыманага ў Стакгольме мужчыну арыштавалі і падазраюць у здзяйсненні тэракту


У ноч на 8 красавіка шведскія сілавікі арыштавалі мужчыну, якога затрымалі ў Стакгольме пасля тэракту ў цэнтры гораду.

Шведская паліцыя паведамляе, што затрыманы сядзеў за стырном аўтамабіля, які ўрэзаўся ў мінакоў у Стакгольме. Праваахоўнікі таксама паведамілі, што ў грузавіку знайшлі самаробную бомбу.

Інфармацыя пра асобу падазраванага не разгалошваецца.

Раней выданне «Aftonbladet» паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы, што затрыманы – 39-гадовы грамадзянін Узбекістану.

7 красавіка грузавік пратараніў натоўп на адной з самых людных вуліцаў Стакгольму. 4 асобы загінулі, 15 – атрымалі раненні.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў