Знойдзеная авіябомба
На Гомельшчыне падчас правядзення земляных працаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі знайшлі авіяцыйны боепрыпас, які важыў паўтоны.
Пра небяспечную знаходку паведаміў сайт МУС.
На месца, дзе была авіябомба, прыбыла сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5525.
Сапёры вызначылі, што авіяцыйны боепрыпас зʼяўляецца нямецкай авіябомбай «SD-500» і знаходзіцца ва ўзведзеным стане. Ускладняла сітуацыю і тое, што ў непасрэднай блізасці ад авіябомбы знаходзіўся газаправод высокага ціску, які забяспечвае газам жылыя дамы, больніцы і дзіцячыя ўстановы Веткі і Веткаўскага раёну.
Знішчыць боепрыпас на месцы не ўяўлялася магчымым.
Авіябомбу пагрузілі аўтакранам у спецыяльнае аўта, прызначанае для перавозкі выбухованебяспечных прадметаў для далейшага яе знішчэння на падрыўной пляцоўцы ў зоне адчужэння Веткаўскага раёну. Выбух быў такой магутнасці, што яго адгалоскі былі чутныя нават у 20-ці кіламетрах ад месца знішчэння боепрыпасу.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu