У Мікалая Чарнавуса дома адбываецца вобшук па справе паклёпу на мясцовых чыноўнікаў


Opublikowany przez Nikolaego Chernousa Środa, 5 kwietnia 2017

15:16 Мікалая Чаранвуса-старэйшага вінавацяць у паклёпе мясцовыя чыноўнікі. Што шукаюць у хаце сям’і Чарнавусаў, невядома.

Некалі я зайшоў у райвыканкам, а там пустыя кабінеты — няма нікога. Толькі за аднымі дзвярыма гоман стаіць. Я зайшоў — яны там п’юць, у працоўны час! Пазваніў у міліцыю, яны ўсіх гэтых чыноўнікаў забралі на агляд на наяўнасць алкаголю. Але там вынікі аказаліся — 0 праміле, – каментуе справу nn.by Чарнавус-старэйшы.

За гэта чыноўнікі напісалі заяўленне аб паклёпе. Максімальнае пакаранне па гэтаму артыкулу па Крымінальнаму кодэксу прадугледжана да трох гадоў абмежавання волі.

14:32 У сувязі з чым адбываецца ператрус у хаце Чарнавусаў, удакладняецца.

Мікалая Чарнавуса-старэйшага забралі наўпрост з працы. Пра гэта паведаміў яго сын, грамадзянскі актывіст Мікалай Чарнавус-малодшы ва ўласным Facebook сёння, 5 красавіка, а 13:30.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Мікалай Чарнавус вядзе наўпроставую трансляцыю на сваю старонку.

Мікалай Чарнавус-малодшы і ягоны бацька жывуць у Баранавічах. Грамадскія актывісты выступалі супраць дэкрэту № 3.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў