«Лукашэнку прыціснулі да сцяны». Лагвінец пра вынікі перамоваў у Санкт-Пецярбургу


«Беларусь адкідвае сябе назад», кажа палітычны аглядальнік у эфіры «Белсату».

Паводле палітычнага аглядальніка Алеся Лагвінца, вынікам перамоваў у Санкт-Пецярбургу стала перамога Пуціна: «Расея дамаглася свайго: яна будзе атрымоўваць за газ столькі, колькі прасіла».

На думку эксперта, вынік кампрамісу – вяртанне паставак нафты ў Беларусь, а вынік паставак – магчымасць для беларускіх нафтавікоў зарабляць. А для Лукашэнкі ўмацаваць сваю ўладу.

«Пуцін і Лукашэнка маюць патрэбу адзін у другім, – лічыць Лагвінец. – Мы не ведаем, ці змогуць за дзесяць дзён дамовіцца па коштах за газ, калі не дамовіліся за 16 месяцаў летась і сёлета. Пытання вельмі шмат, але бачна, што абодва бакі канфлікту спрабавалі граць на паніжэнне канфлікту».

«З геапалітычнага пункту гледжання два аўтарытарныя кіраўнікі маюць патрэбу адзін у другім», – кажа Лагвінец.

Глядзіце размову Валера Руселіка з Алесем Лагвінцом у «Гарачым каментары»