Паўла Севярынца зноў будуць судзіць 10 красавіка


Цяпер палітык адбывае 10 содняў арышту на Акрэсціна за акцыю абароны Курапатаў 24 лютага. 10 красавіка яго збіраюцца судзіць за акцыю каля будынку КДБ, якая прайшла 31 сакавіка. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

Суд мае адбыцца ў апошні дзень бягучага зняволення. Калі суд не вынесе рашэнне пра чарговы арышт, то сустаршыню БХД мусяць вызваліць 10 красавіка каля 19:00.

31 сакавіка раніцай яго асудзілі на 10 содняў адміністрацыйнага арышту, аднак тады яго не затрымалі.

Увечары таго ж дня Севярынец прыйшоў на акцыю салідарнасці з затрыманымі ў справе «баевікоў». Тады затрымалі яго і яшчэ некалькіх асобаў.

4 красавіка а 19:00 адбудзецца яшчэ адна акцыя салідарнасці з затрыманымі па справе Белага легіёну. Карэспандэнты «Белсату» будуць весці наўпроставую трансляцыю на нашай старонцы belsat.eu.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў