Аператара «Белсату» завезлі на Акрэсціна, але пасля адпусцілі


Міліцыянты сцвярджаюць, што Аляксандр Любянчук (на фота) лаяўся, знаходзячыся ў Першамайскім РУУС Менску. 

Аляксандра спачатку забралі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, але пазней адпусцілі.

Аляксандра Любянчука затрымалі 31 сакавіка падчас ператрусаў у адным з менскім офісаў нашага тэлеканалу.

Суд у панядзелак (дробнае хуліганства, арт. 17.1 КаАП).

Нагадаем, што яшчэ адзін аператар «Белсату» Аляксандр Баразенка быў асуджаны па тым жа артыкуле. 25 сакавіка ён здымаў як АМАП разганяў удзельнікаў Дня Волі ў Менску.

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў