У Менску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў 25 і 26 сакавіка


27 сакавіка ў раённых судах Менску разглядаюцца адміністрацыйныя справы затрыманых на Дзень Волі 25 сакавіка і акцыі пратэсту 26 сакавіка. Спіс тых, каго судзяць, можна знайсці тут.

Судоў чакаюць да ста асобаў. Агулам за Маршы недармаедаў і апошнія акцыі затрымалі каля тысячы чалавек.

Праваабаронцы адзначаюць разнастайнасць вынесенных пакаранняў : ад адміністрацыйных арыштаў на тэрмін да 25 содняў і да штрафаў у памеры амаль 1000 даляраў Дзянісу Садоўскаму.

Сярод затрыманых у Менску ёсць мужчына, які знаходзіцца на Акрэсціна, але яго не могуць асудзіць, бо ён не называе сваё прозвішча. Такім чынам ён пратэстуе супраць таго, што яму не тлумачаць, з якой нагоды яго затрымалі.

На 15 содняў асуджаны ўдзельнік пікету «за рускі свет» Аляксей Галавін.

«Вата павінна пакутаваць. І так, гэта вельмі смешна»

19:20 У Гомлі тры содні арышту атрымаў сябра БНФ Васіль Рэпнін. Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў пакараны 6 соднямі арышту.

19:00 Актор беларускага Свабоднага тэатру Сяргей Квачонак асуджаны на 10 содняў арышту. У гэты ж час, актрыса Свабоднага тэатру Яна Русакевіч знаходзіцца ў шпіталі хуткай дапамогі з траўмай галавы. Яна атрымала дубінкай па галаве падчас акцыі.

Журналістка Марына Кастылянчанка атрымала 15 содняў адміністрацыйнага арышту.

17:19 У Менску 15 содняў далі Паўлу Белавусу. 26 сакавіка яго затрымалі на Кастрычніцкай плошчы (сведкі Яўпанаў Анатоль і Кунцэвіч Алег). Паводле міліцыянтаў, Белавус брыдкасловіў.

16:46 Каля 15:00 распачаліся суды ў Бабруйску. Максім Буйніцкі – 2 базавыя велічыні (арт. 17.1 КаАП). Уладзімір Усер і Аляксей Данілейка атрымалі па 5 базавых (арт. 23.34 КаАП). Даніленку судзілі за ўдзел у мітынгу 12 сакавіка на падставе знойдзенага ў тэлефоне фотаздымку, піша svaboda.org.

16:43 Барысаў. Міхаіл Васільеў атрымаў 6 базавых. Ігар Леднік – 7.

16:39 У Полацку адбыўся суд над праваабаронцам БХК Юрыем Бельскім. Ён атрымаў 2 сутак, якія ўжо адсядзеў, і таму быў адпушчаны дадому. Бельскі быў затрыманы раніцай 25 сакавіка, калі выходзіў з дому, каб паехаць у Менск. Віктар Стукаў прысуджаны да штрафу ў 20 базавых. Суддзя Бясецкі В.Г.

16:35 У Віцебску Леанід Свецік атрымаў 15 содняў па арт. 23.34 КаАП. Рашэнне вынесла нам.старшыні суда Кастрычніцкага раёну па крымінальных справах Таццяна Жураўкова.

16:25 Алеся Лагвінца прысудзілі да 10 содняў арышту.

16:15 Дзяніс Садоўскі атрымаў штраф у памеры 80 базавых (быў затрыманы перад святкаваннем Дня Волі). Сын Садоўскага прыйшоў у суд плакатам.



16:00 Суд над палітолагам Алесем Лагвінцом. «Паказанні»…

15:58 Актывіста Максіма Вінярскага прысудзілі да 8 содняў арышту.

15:40 У Ленінскім раённы судзе Аляксандру Хаўкіну (музыка з «Крамбамбулі») далі штраф 25 базавых (Br 575).

Суд над журналістам Аляксандрам Баразенкам пачнецца а 12:00 у Маскоўскім судзе.

14:20 На 15 базавых у Берасці аштрафавалі за хуліганства Паліну Панасюк-Шарэнду.

14:18 У Маскоўскім судзе пачаўся разгляд справы палітолага Алеся Лагвінца. Суддзя Казак.

На суд пусцілі СМІ.

Супрацоўнік АМАПу сказаў журналістке «Белсату» Кацярыне Андрэевай, што калі яна будзе здымаць, то гэта будуць яе апошнія здымкі.

У якасці сведкі выступіць таксама сын Алеся Антось Лагвінец.

«Супраць мяне будзе сведчыць чалавек, які пагражаў мне і казаў, што можа зрабіць так, што ты будзеш сікаць», – сказаў Алесь Лагвінец «Белсату».

З матэрыяламі справы пусцілі азнаёміцца толькі адваката.

13:30 Леаніду Кулакову прысудзілі 25 содняў.

13:20 Крысцьян Шынкевіч (Менск) – 20 базавых.

12:40 Актывіста Аляксандар Курца ў Кастрычніцкім судзе арыштавалі на 10 содняў.

12:35 Рамана Пратасевіча асудзілі на 10 содняў.

12:30 Уладзь Рудакоў – 10 базавых.

12:20 Штраф у 30 базавых велічынь атрымаў Максім Кавалёў.

У Гомлі Але Раманчык прысудзілі 18 базавых. 12 базавых далі Наталлі Шчукінай.

13 содняў атрымала грамадзянка Расеі Вольга Рошчына.

11:57 У судзе Маскоўскага раёну на Br 690 (30 базавых велічыняў) аштрафавалі Андрэя Лынніка.

Аб 11:30 суд у Віталя Рымашэўскага.

11:30 У Гомлі сёння маюць судзіць Віктара Чумачэнку, Змітра Каўтунова, якіх затрымалі 25 сакавіка. А таксама Аляксандра Процку, Алу Раманчык, Наталлю Шчукіну. Іх затрымалі прэвентыўна і забралі ў ізалятар, як і намесніка старшыні АГП Васіля Палякова.

11:20 У Кастрычніцкім судзе сталіцы на 15 содняў арыштавалі ўкраінца Руслана Цярэшчанку. 5 содняў далі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемства і 10 за тое, што ён нібыта лаяўся.

11:12 У Менску да 12 содняў асудзілі Арцёма Пазняка.

11:10 У суд Фрунзенскага раёну не прывезлі рэдактара сайта InformNapalm Дзяніса Івашына. Адвакат і юрысты «БАЖ» яго шукаюць.

10:52 У суд Цэнтральнага раёну прывезлі каля 20 чалавек, сярод іх адзін з заяўнікаў Дня Волі Дзяніс Садоўскі.

10:40 У Партызанскі раённы суд прывезлі кіраўніка «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса. Яго затрымалі разам з цяжарнай жонкай каля Кастрычніцкай плошчы.

10:35 Актывісты Максім Вінярскі і Сяргей Марцалеў абвясцілі галадоўку. Іх прывезлі на суд у Партызанскі раённы суд.

10:20 Алеся Лагвінца выпісваюць са шпіталя. Суд над ім адновіцца ў Маскоўскім раённым судзе.

Стужка навінаў