Віншуем з Днём Герояў! Глядзіце дакументальны фільм «Белсату» «Слуцкі збройны чын»


У гэты дзень Першы Слуцкі полк БНР уступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасць Беларусі.

Слуцкі збройны чын 1920 года быў спробай абароны незалежнасці нашай краіны. Вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, цягам месяца аказвалі супраціў савецкім войскам.

«У момант самаазначэння ўсіх народаў і змагання іх за сваю самастойнасць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму свету аб дамаганнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах», – з такой дэкларацыяй 21 лістапада 1920 года выступіла Рада Случчыны.

Тым часам бальшавікі ўжо падыходзілі да Асіповічаў і Старых Дарогаў.

Баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі пачаліся 26 лістапада.

Чытайце таксама “Першая вялікая бітва за незалежнасць Беларусі – Слуцкі збройны чын”

Прапануем вам узгадаць, як разгортвалася супрацьстаянне, і што ў выніку яго атрымалі беларусы, прагледзеўшы дакументальны фільм «Белсату» «Слуцкі збройны чын», зняты ў 2008 годзе беларускім рэжысёрам Сяргеем Ісакавым.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOTJJRG5CdGpyX2clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Рэжысёр Сяргей Ісакаў, 2008 год, Беларусь, фільм «Белсату»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў