Наста Дашкевіч пра хапун: Мы назіраем брудны спектакль


«Хапаюць усіх, у каго ёсць мінімальныя лідарскія якасці». Гэтак ахарактарызаваў апошнія хапуны, якія працягваюцца, зрэшты, нават зараз, блогер Эдуард Пальчыс.

Пры гэтым жорстка хапаюць і тых, хто збіраўся ахоўваць сёлетні Дзень Волі і не дапускаць правакацыяў. У прыватнасці, толькі ў датычнасці да беспарадкаў, якіх нават не было, але, паводле ўладаў, меліся бы адбыцца 25 сакавіка, затрыманыя дзясяткі людзей. Таксамакарнікі з цывільным палююць і на тых, хто збіраўся асвятляць акцыі пратэсту абʼектыўна і незалежна, не ў прыклад дзяржаўнай і расейскай прапагандзе. Дык хто зацікаўлены ў правакацыях ды ў хлусні?

Пра драматычныя падзеі апошніх тыдняў у праграме «Гарачы каментар» разважае Наста Дашкевіч.