Анатоля Шумчанку і Алеся Лагвінца затрымалі (фота затрымання). Аднаўляецца


Цяпер абаронца правоў прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС сталіцы. Туды ж, з разбітым тварам, прывезлі грамадскага актывіста Алеся Лагвінца.

15:20 Анатолю Шумчанку інкрымінуюць дробнае хуліганства.

14:00 Шумчанку вязуць у суд Маскоўскага раёну. Лагвинец пакуль у РУУСе.

13:00 Да Алеся Лагвінца прыменена фізічная сіла. Разам з ім затрымалі сына Антося, але хутка адпусцілі, пра што ён паведаміў у сваім Facebook.

12:50 Паводле апошнік звестак, Анатоля Шумчанку збіраюцца судзіць наупрост у будынку Маскоўскага РУУС. Па якой справе – пакуль невядома.

Нашая журналістка Любоў Лунёва, якая знаходзіцца каля Маскоўскага РУУС, бачыла, як у будынак заводзілі палітычнага аналітыка Алеся Лагвінца. Яго твар разбіты, тэлефон адключаны.

Паводле інфармацыі spring96.org спачатку Антося таксама закавалі ў кайданкі, але пасля праверкі торбы і тэлефона адпусцілі, сказаўшы, што «ёсць загад браць толькі Алеся Лагвінца».

Анатоля Шумчанку затрымалі каля дзіцячага садка, куды ён адвёў дачку а 10:00. У 10:30 ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook пра сваё затрыманне. Тэлефон адключаны.

Учора Алесь Лагвінец стаўся госцем праграмы «Гарачы каментар»

Ён заявіў, што Беларусь ёсць паліцэйскаю дзяржаваю.

Вулічная акцыя, прысвечаная Дню Волі, мусіць адбыцца 25 сакавіка а 14:00 ў Менску.  Па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў