Затрымалі Насту Дашкевіч і журналістак, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Аднаўляецца


Затрыманне бачнае напрыканцы онлайн-стрыму.

20:47 Вольга Давыдава паведаміла, што яе, Любоў Лунёву і Насту Дашкевіч адпусцілі.

20:31 Дашкевіч і Лунёвай аддалі дакументы.

20:11 Затрыманых дзяўчын павялі на вобшук. Абяцаюць адпусціць пасля вобшуку і размовы.

Вольгу Давыдаву і Любоў Луневу, што супрацоўнічаюць з «Белсатам» затрымалі «за здымкі ў рэжымным аб’екце». Разам з імі затрыманая і Наста Дашкевіч.

У Насты і Змітра Дашкевічаў малыя дзеці, сыну Давіду каля 1 года. Зміцер Дашкевіч быў затрыманы сёння ў кватэры пісьменніка Уладзімера Арлова.

Зараз на іх афармляюць пратаколы у Ленінскім РАУС. Яны знаходзіліся на сустрэчы журналістаў з жонкамі затрыманых сёння ноччу актывістаў і Насты Дашкевіч. Потым яны паехалі ў Ленінскі РАУС, дзе, па папярэдняй інфармацыі, павінны былі знаходзіцца Зміцер Дашкевіч і Арцём Леўчанка. Іх там не аказалася, а журналістак затрымалі «за здымкі ў рэжымным аб’екце».

Пры гэтым, Любоў Лунёва нічога не здымала і нават не трымала ў руках тэлефона.

У журналістак забралі тэлефоны. Вольга Давыдава паведаміла, што яны нічога пакуль не ведаюць і патрэбна чакаць прыкладна да 22-й гадзіны.

Нумар Ленінскага РАУС, дзе знаходзіцца Наста Дашкевіч, Вольга Давыдава і Любоў Лунёва:

+375 17 3676202, +375 17 3681203

Інфармацыя аднаўляецца.

ВЧ

 

Стужка навінаў