Амбасада Украіны: Для беларускай інфармацыйнай прасторы актуальнымі сталі пытанні інфармацыйнай гігіены


Прадстаўніцтва суседняй краіны адрэагавала на апошнія заявы Лукашэнкі пра «лагера баевікоў» ва Украіне ды зняважлівыя выказванні пра герояў Нябеснай сотні, што прагучалі ў бэтэшным «расследаванні» «Званок сябру».

«Амбасада Украіны ў Беларусі са шкадаваннем адзначае, што апошнім часам для беларускай інфармацыйнай прасторы актуальнымі сталі пытанні інфармацыйнай гігіены: абвінавачванні грамадзянаў Украіны ў магчымай датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці, зняважлівыя азначэнні ў адрас герояў Нябеснай Сотні і абаронцаў Рэвалюцыі годнасці.

Такія інфармацыйныя пасажы абражаюць гонар і годнасць украінскіх грамадзянаў, якія не спрыяюць падтрыманню аўтарытэту Беларусі як міралюбівай пляцоўкі для развіцця канструктыўнага дыялогу, нацэленага на падтрыманне добрасуседскіх стасункаў з Украінай».

Стужка навінаў